Кампанія FAKRO атрымала ўзнагароду Red Dot Awards 2016
2016-04-26

Кампанія FAKRO даўно вядома на рынку сваёй інавацыйнасцю, у тым ліку стыльным і сучасным дызайнам прадукцыі.

Мадэль акна FAKRO для плоскіх дахаў DEF U6 была адзначана узнагародай у адным з самых прэстыжных міжнародных конкурсаў у галіне прамысловага дызайну - Red Dot Awards 2016, які праводзіцца ў Нямеччыне з 1955 года.

Вокны для плоскіх дахаў FAKRO спалучаюць у сабе высокую функцыянальнасць і выдатныя тэрмаізаляцыйны параметры. Дзякуючы арыгінальнай тэхналогіі ўклейвання шклоў канструкцыя акна DEF мае сучасны стыльны дызайн, які быў адзначаны на самым высокім міжнародным узроўні.

"Мы рады падзяліцца гэтай навіной з Вамі, і мы верым, што ўзнагарода Red Dot Awards 2016 лішні раз пацвярджае асноўны тэзіс кампаніі FAKRO - сусветны ўзровень і найвышэйшая якасць прадукцыі ў спалучэнні з прыгожым дызайнам прыносіць чаканы поспех", - пракаментаваў Славамір Гавлик, дырэктар дэпартамента маркетынгу FAKRO GROUP. 👍👍