Usługi serwisowe FAKRO

Гарантыя на мансардные вокны і паддашкавыя лесвіцы

Мы ўпэўнены ў высокай якасці нашай прадукцыі, якая пацверджана шматгадовым поспехам кампаніі па ўсім свеце. Таму пры куплі нашай прадукцыі ў любога з афіцыйных дылераў FAKRO, Вы атрымліваеце гарантыю вытворцы:

  • на ўсе мадэлі мансардных вокнаў - 5 гадоў;
  • на ўсе мадэлі мансардных вокнаў пры куплі і ўсталёўцы з гідра-параізаляцыйнай камплектам акладаў XDK (або XDP + XDS) - 10 гадоў;
  • на ўсе шклопакеты (акрамя зробленных па індывідуальнай замове) у вокнах FAKRO - бестэрміновую гарантыю ад пашкоджання градам і галінкамі;
  • на ўсе мадэлі паддашкавых усходаў - 3 гады;
  • на аксэсуары да вокнаў для даху і паддашкавых лесвіцац - 1,5 года.

 

Гарантыя на мансардные вокны і паддашкавыя лесвіцы

 

ПАМЯТАЙЦЕ: правільна ўсталяваныя мансардные вокны FAKRO не цякуць і не ламаюцца, таму варта надаваць асаблівую ўвагу да іх мантажа. Інструкцыя па ўсталяванню на рускай мове ўваходзіць у камплект кожнага акна. Мы рэкамендуем Вам звяртацца толькі да атэставаных мантажных брыгад.

Прэтэнзіі да якасці, знешняму выгляду і камплектацыі прадукцыі не прымаюцца, калі прадукцыя ўжо ўсталявана і знаходзіцца ў выкарыстанні.

Фотаздымкі на сайце могуць не адлюстроўваць ўсіх асаблівасцяў прадукцыі. Знешні выгляд і камплектуючыя арыгінала прадукцыі могуць адрознівацца ад фатаграфій у залежнасці ад памеру і мадыфікацыі прадукцыі. Просім Вас удакладняць падрабязнасці пры куплі тавару ў прадаўца або па тэлефоне ў мэнэджараў кампаніі ФАКРО.