Выбар памеру акна для даху ажыццяўляецца ў залежнасці ад наступных параметраў:
Нельга забываць, што чым вышэй ад узроўня падлогі ўстаноўлена акно, тым больш святла яно дае. Менавіта таму ў вокнах FAKRO ручка знаходзіцца ўнізе. Гэта робіць эксплуатацыю усталяванага на аптымальнай вышыні акна больш зручнай і простай. Самая папулярная мадэль акна для даху – з сярэднепаваротным спосабам адчынення. Пры вызначэнні вышын і ўстаноўкі падобнай мадэлі рэкамендуецца ўлічваць рост людзей, якія будуць карыстацца акном. Пажадана, каб адлегласць ад падлогі да паловы вышыні акна адпавядала сярэдняму росту. Тым самым мы ствараем аптымальнае асвятленне, агляд і адначасова робім простай і зручнай эксплуатацыю акна, дзякуючы свабоднаму доступу да края адкрытага акна. Вышыня ўстаноўкі акна выбіраецца індывідуальна, а найбольш распаўсюджаная і аптымальная вышыня складае 120 см.
Часта здараецца, што акно для даху усталёўваецца ў памяшканні, дзе прысутнічае залішняя вільготнасць паветра, напрыклад, у ванным пакоі або на кухні, у басейне, аранжарэі. Для такіх умоў кампанія FAKRO рэкамендуе ўсталёўваць наступныя мадэлі мансардных вокнаў:
Сярэднеаваротныя драўляныя вокна FTU-V U3, FTU-V U3 Electro / Z-Wave з вільгацятрывалым поліўрэтанавым пакрыццём і эксклюзіўнай антікандэнсатнай сістэмай вентыляцыі з аўтаматычным клапанам V40P.
Сярэднепаваротныя пластыкавыя вокны PTP U3, PTP-V U3. Вокны, выраблены з шматкамернаго профілю ПВХ белага колеру, які з унутранага боку ўмацаваны ацынкаванымі сталёвымі профілямі. Такая канструкцыя забяспечвае стабільнасць акна, а таксама прадухіляе дэфармацыю профілёў акна ў працэсе яго эксплуатацыі. Вокны адрозніваюцца высокай трываласцю, устойлівасцю да карозіі і неспрыяльным атмасферным з'явам. Матэрыял, з якога робяць вокна ваданепранікальны і адрозніваецца высокай ступенню супраціву да ўздзеяння кіслот і вадкасцяў якія змяшчаюць спірт.
Вокны лінейкі preSelect® сумяшчаюць два спосабу адчынення: сярэднепаваротны (дазваляе круціць аконную створку на вугал да 180º, што значна палягчае мыццё вонкавага шкла) і падвесны (па верхняй восі ад 0º да 35º). Эксклюзіўная фурнітура гарантуе фіксацыю створкі пры любым спосабе адчынення. Для памяшканняў з падвышанай вільготнасцю паветра аптымальна падыдуць мадэлі:
Ізаляцыйны аклад - абавязковы элемент акна для даху, які забяспечвае герметычную ўстаноўку ў любы від дахавага пакрыцця. Асноўнай функцыяй акладаў з'яўляецца адвод вады, а таксама абарона ад снегу і ветру. Выбар ізаляцыйнага акладу залежыць ад мадэлі акна для даху, вугла нахілу даху і тыпу дахавага пакрыцця.
Усе віды аксесуараў для вокнаў FAKRO можна мантаваць пасля заканчэння работ на даху і не абавязкова ўсталёўваць адначасова з вокнамі.
У правым верхнім вугле створкі кожнага акна размешчаны ідэнтыфікацыйны шыльда, якая дазваляе вызначыць тып акна, яго памер, а таксама ўсталяваць нумар прадукцыі.
a) мэдэль акна;
b) памер акна;
c) ідэнтыфікацыйны нумар.
Атрымаць гарантыйны талон Вы можаце ў кампаніі-дылера, у якой набыта акно, альбо ў электронным выглядзе прама на нашым сайце.
Copyright © 2014 FAKRO. All rights reserved.